Вы здесь

Belarusian version

Дзяржаўная ўстанова «Беларускi культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» створана ў мае 2011 года і з'яўляецца творцам ідэі захавання праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і ўсіх войнаў, якія прайшлі праз нашу краіну.

Супрацоўнікамі праведзена вялікая навукова-даследчая праца па выяўленні і збору дакументальнага матэрыялу і зямлі з гістарычна значных месцаў для запаўнення памятных ніш у Крыпце Храма-Помніка. На сённяшні дзень запоўнена больш за 60 мемарыяльных ніш.

Прыярытэтным накірункам дзейнасці калектыву з'яўляецца ажыццяўленне функцый эксплуатацыі і абслугоўвання «Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай».

Дзяржаўная ўстанова «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» рэгулярна арганізоўвае і праводзіць экскурсіі па Крыпце Храма-Помніка, такім чынам спрыяючы фарміраванню духоўна-маральнай культуры і патрыятызму, стварае спрыяльныя ўмовы для развiцця i ўмацавання мiжканфiсiйных сувязяў пасродкам правядзення тэматычных мерапрыемстваў.

Па пытаннях экскурсій:

+375173893505

+375173893515 (т/ф)

hp.direction@gmail.com