
6 чэрвеня Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » наведала дэлегацыя паломнікаў з Прыморскага краю Расіі. Дэлегацыю ўзначальваў Уладыка Гурый, біскуп Арсеньеўскі і Дальнегорскі. На тэрыторыі Храм-помніка дэлегацыю сустракалі дырэктар Дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» А.Гасцёў і клірык Усіхсвяцкай Парафіі г. Мінска іерэй Дзмітрый Мацвееў. Для дэлегацыі была праведзена экскурсія па аб'ектах нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, затым у Белай зале Храма-помніка Уладыка Гурый пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.