17.06.2024

17 чэрвеня адбылося адкрыццё раздзела Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці з інтэрактыўнай базай даных аб ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час пры выкананні службовага абавязку. На адкрыцці прысутнічалі старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Чыгрынава Галіна Мікалаеўна, палкоўнік Шохаў Сяргей Валер'евіч, старшы афіцэр першага аддзела кіравання інфармацыяй галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння Госцеў Аляксандр Віктаравіч, а таксама маці загінуўшых ваеннаслужачых Кудзіна Т .Р., Калачынская А.Б., Нягода Г.П., Чайка В.І.
Маці ўсклалі кветкі да нішы, дзе знаходзіцца капсула з зямлёй з месцаў пахавання вайскоўцаў, якія загінулі ў мірны час і да памятнага знака Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці, а таксама зацяплілі свечкі ў памяць пра загінуўшых. Для дэлегацыі была праведзена аглядная экскурсія па Крыпце і пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці". Беларуская грамадская арганізацыя салдацкіх маці працягвае весці працу па ўвекавечанні памяці іншых вайскоўцаў. Прысутныя выказалі падзяку Беларускаму культурнаму цэнтру духоўнага Адраджэння за дапамогу, у сваю чаргу дырэктар установы запэўніў членаў дэлегацыі ў гатоўнасці працягваць далейшае супрацоўніцтва.