29.06.2024

29 чэрвеня 2024 года ў Траецкім храме Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся Падзячны Малебен з нагоды чарговага выпуску афіцэраў супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да выпускнікоў звярнуўся настаяцель Храма-помніка протаіерэй а.Фёдар Поўны. Службу праводзіў клірык Усіхсвятсцкай парафіі протаіерэй Аляксій Васін. Пасля завяршэння набажэнства для афіцэраў была праведзена аглядная экскурсія па аб'ектах Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу.