
19 ліпеня 2024 г у рамках правядзення чэмпіянату мытных органаў па лыжаролерах дэлегацыя ўдзельнікаў чэмпіянату наведала Мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Для ўдзельнікаў мерапрыемства супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена ўрачыстая цырымонія на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу, якая ўключае экскурсію, хвіліну маўчання памяці загінуўшых у лагеры смерці. Пасля заканчэння цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі Мемарыяльнага комплексу "Брама Памяці".