Трасцянец. ПАМЯЦЬ АГУЛЬНАЯ.

03.09.2024
3 верасня ў Мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя з дня пахавання астанкаў спаленых вязняў лагера смерці і правядзення першага жалобнага мітынгу. Мерапрыемства пачалося з правядзення працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Урачыстая частка мерапрыемства прайшла ў выглядзе мітынгу, на якім прысутнічалі прадстаўнікі асноўных рэлігійных канфесій у Рэспубліцы Беларусь, Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, МУС, МНС, дыпламатычных місій, валанцёры Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі, Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
Прысутныя зацяплілі лампадкі і ўсклалі кветкі да скульптуры Брамы Памяці, што стала сведчаннем нязгаснай усенароднай памяці аб ахвярах генацыду. Мітынг адкрыў пракурор горада Мінска Лаўрухін Алег Уладзіміравіч у выступленні якога прагучала думка аб недапушчэнні паўтарэння актаў генацыду ў сучасным свеце.
Ад імя Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння перад прысутнымі выступіў дырэктар цэнтра Аляксандр Віктаравіч Госцеў, які дапоўніў сваю прамову чытаннем аўтарскага верша “Брама Памяці”, прысвечанага памяці вязняў лагера смерці Трасцянец. З боку духавенства да прысутных звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай»  протаіерэй Фёдар Поўны, які, нагадаў аб важнай уласцівасці памяці ўваскрашаць у свядомасці нашчадкаў тых, чые лёсы сталі ахвярамі.
Завяршэннем памятных прамоў стала сумесная малітва, вымаўленая прадстаўнікамі асноўных рэлігійных канфесій: біскупам Нясвіжскім, вікарыем Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Аўксенціем, мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Іосіфам Станеўскім, старшынёй Мусульманскага аб'яднання ў Беларусі рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага юдаізму Рыгорам Абрамовічам. У працяг мерапрыемства былі паказаны фрагменты гістарычнай здымкі 1944 года, з выступленнем Мікалая Іванавіча Валахонавіча, былога вязня   лагера смерці Трасцянец, што стала злучальнай ніткай паміж мінулым і сучаснасцю. Кранальным завяршэннем мітынгу стала выкананне песні «Малітва» (аўтар вершаў Янка Купала, музыка Алега Молчана) лаўрэатамі міжнародных конкурсаў Ірынай Відавай-Молчан і Андрэем Усанавым, якія творча выказалі шчырую надзею гасцей мерапрыемства на мірную будучыню.

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com