ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА ФІЛЬМА «ДВЕ ЕЎФРАСІНІІ» У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

04.11.2024
4 лістапада 2024 года ў рамках ХХ Беларускіх Калядных чытанняў у Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся паказ дакументальнага фільма пра прападобныя  Еўфрасіннію Маскоўскую і Еўфрасіннію Полацкую: Радасць зямлі Рускай». Кінакарціна расказвае пра жыццё і служэнне гэтых дзвюх святых жанчын і пра цуды па малітвах да іх, якія багата адбываліся і адбываюцца да гэтага часу. А таксама пра тую іхнюю сувязь у Богу, якая сімвалічна і выразна яшчэ мацней звязвае ў Радасці (менавіта так перакладаецца імя «Еўфрасіння») два народы святой Русі – жыхароў Расіі і Беларусі. У здымках фільма прымалі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік Маскоўскага Срэценскага манастыра ігумен Іаан (Лудзішчаў), настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігуменія Еўдакія і сведкі цудаў двух святых. Фільм зняты тэлеканалам "Спас" з нагоды прынясення ў верасні і кастрычніку бягучага года каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у епархіі Расіі,  каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай - у епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Амаль за два месяцы святым змаглі пакланіцца тысячы вернікаў. Падзея была прымеркавана да 785-годдзя першай Саюзнай дамовы паміж Наўгародскім і Полацкім княствамі і 25-годдзя Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Таксама ў 2024 годзе спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заснавальніцы жаночага манаства на Русі, і 155 гадоў з дня кананізацыі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай (у свеце — вялікая княгіня Еўдакія Дзмітрыеўна), якая была жонкай князя Дзмітрыя Данскога, таксама прылічанага Рускай Праваслаўнай Царквой да ліку святых. Вялікую княгіню Еўдакію Дзмітрыеўну пры жыцці звалі маці, гаспадыняй Масквы, а пасля скону - заступніцай. Пасля заканчэння прагляду фільма для прысутных на мерапрыемстве супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці".
 
Па матэрыялах church.by

Навіны

Мерапрыемствы

27 Лют 2025

27 лютага супрацоўнікі Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння наведалі Трасцянецкую сярэднюю школу ў рамках прэзентацыі кнігі І.А.Масленіцынай "Уладзімір Амельянюк", прысвечанай першаму рэдактару газеты "Звязда", удзельніку Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

25 Лют 2025

25 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі, на базе Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Рэлігія і вайна".

21 Лют 2025

21 лютага 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " адбылося Урачыстае мерапрыемства да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі.

14 Лют 2025

14 лютага 2024 года адбылося мерапрыемства памяці загінуўшых у Афганістане. На Набажэнстве ў Крыпце прысутнічалі ветэраны вайны ў Афганістане і сваякі загінуўшых салдат і афіцэраў. Клірык Усіхсвяцкай Парафіі, протаіерэй Аляксій Васін пасля Набажэнства звярнуўся да прысутных.

14 Лют 2025

14 лютага 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых" адбыўся ўрачысты прыём, прысвечаны сем'ям супрацоўнікаў упраўлення Дэпартамента аховы па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў.

13 Лют 2025

13 лютага 2025 года Кіраўнік Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія Мяняйла Сяргей Іванавіч і прадстаўнікі дзяржаўных структур Рэспублікі наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай».

12 Лют 2025
12 лютага 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў фінскіх канцлагераў.
07 Лют 2025

7 лютага 2025 года дэлегацыя ветэранаў вайны ў Афганістане, супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў наведала Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай ».

06 Лют 2025
6 лютага 2025 года ў Беларускім культурным цэнтры духоўнага Адраджэння адбылася сустрэча дырэктара Цэнтра Госцева Аляксандра Віктаравіча з намеснікам старшыні Усерасійскай грамадскай арганізацыі марскіх пяхотнікаў «Тайфун» Крыцкім Арсеніем Барысавічам.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com