БЕЛАРУСКАЯ РАМАНСІЯДА - 2024

12.11.2024

12 лістапада 2024г. у Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбыўся нацыянальны этап Маскоўскага міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў рускага раманса "Беларуская Рамансіяда-2024". Трохтуравае спаборніцтва выявіла лепшых выканаўцаў раманса ў катэгорыях "Юная рамансіяда", "Маладыя выканаўцы і "Рамансіяда без межаў". Узначаліў журы лаўрэат міжнародных конкурсаў, кіраўнік і саліст мужчынскага хору "Усіхсвяцкі", мастацкі кіраўнік "Беларускай Рамансіяды" Дзмітрый Такмакоў. Члены журы: Заслужаная артыстка Расіі, дырэктар ГБУК г. Масквы "Дом Раманса", мастацкі кіраўнік Міжнароднага конкурсу "Рамансіяда" Галіна Праабражэнская; Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Руднева; Заслужаны работнік культуры, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч; загадчыца кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Косарава; беларуская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў Валянціна Паліканіна. Першы тур праходзіў па відэазапісе. 40 удзельнікаў, якія прайшлі ў другі тур, выконвалі сучасны раманс у Белай зале Храма - помніка. У трэцім туры 18 выканаўцаў выступалі ў суправаджэнні аркестра рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Эльвіры Тахіравай на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў. Трэба адзначыць, што выкананне раманса з аркестрам у рамках конкурсу арганізавана ўпершыню і асаблівая складанасць выступлення ў трэцім туры была ў тым, што на рэпетыцыю з аркестрам адводзілася ўсяго 7 хвілін. У рамках правядзення нацыянальнага этапа конкурсу ў Белай зале Храма-помніка дырэктарам Дзяржаўнай Установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" Аляксандрам Госцевым і мастацкім кіраўніком Міжнароднага конкурсу "Рамансіяда" Галінай Праабражэнскай было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Даведачна: Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў рускага раманса "Рамансіяда" вядзе сваю гісторыю з 1997 года. Папярэднія спаборніцтвы ішлі ў шэрагу гарадоў Расіі, а іх фінал - у Маскве, у Калоннай зале Дома Саюзаў. Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючыся праслухоўваннямі ў верасні і завяршаючыся ў пачатку снежня. Да яго дапускаюцца артысты і студэнты творчых навучальных устаноў ва ўзросце ад 17 да 28 гадоў. Усе яны праходзяць адборачныя туры, якія ўключаюць тры напрамкі - раманс кампазітара-класіка, раманс кампазітара-сучасніка, жанравы раманс (салонны, цыганскі, акцёрскі і г. д.) Завяршаецца конкурс у маскоўскай Калоннай зале Дома Саюзаў фіналам і традыцыйным святочным гала-канцэртам пераможцаў . Да яго дапускаецца не больш за 12 удзельнікаў. Па выніках фіналу конкурсу вызначаюць лаўрэатаў першай, другой і трэцяй прэміі, а таксама дыпламантаў. Акрамя таго, аднаму з удзельнікаў фіналу, чый талент і майстэрства заслугоўваюць асабліва высокай адзнакі, магчыма прысуджэнне Гран-пры. Таксама прысуджаецца шэраг заахвочвальных прызоў — «Прыз сімпатый гледачоў», прэмія «Міс Рамансіяда» і інш. У цырымоніі ўзнагароджання бяруць удзел вядомыя дзеячы свету вакальнага мастацтва.

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com