16.11.2024

16 лістапада 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " адбылося мерапрыемства "Патрыятызм і Духоўнасць: Спадчына Перамогі". У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы Азярычынскай базавай школы. Для дэлегацыі была праведзена аглядная экскурсія па г.Мінску, а таксама Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства. У час экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці" была арганізавана сустрэча з унучкай загінуўшага ў маі 1945 года М.В.Чорнага (удзельнікі мерапрыемства жывуць у некалькіх суседніх вёсках, якія размешчаны побач з радзімай Міхаіла Чорнага - вёскай Узляны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).З 2023 года экспазіцыя "Музея Памяці" папоўнілася асабістымі рэчамі і лістамі чырвонаармейца, якія былі перададзены яго ўнучкай Юліянай Шыфрынай. У Белай зале Храма-помніка дэлегацыю вітаў дырэктар Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" - Аляксандр Госцеў і прадстаўнік Духавенства Усіхсвяцкай Парафіі - іерэй Мікалай Поўны.
Даведачна
Капітан Чырвонай арміі Міхась Чорны загінуў 29 красавіка 1945 гады. Яго ўнеслі ў спіс савецкіх воінаў, пахаваных на мемарыяльных могілках у Трэптаў-парку ў Берліне. Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Савецкага Саюза атрымаў падзякі за ліквідацыю нікапольскага плацдарму немцаў на левым беразе Дняпра, а таксама за вызваленне Брэста і Нікалаева як удзельнік баёў у Прусіі. Пасмяротна была аб'яўлена падзяка за ўдзел у баях за Берлін.