Памяці загінуўшых сыноў

04.08.2023

4 жніўня 2023 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, дырэктар дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» - Аляксандр Госцеў, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, родныя і блізкія загінуўшых воінаў. - Людзі жывыя, пакуль жывая памяць пра іх. І мы сёння робім вялікую справу па ўвекавечанні гэтай памяці. Тут прысутнічаюць маці салдат, якія ў свой час перажылі велізарнае гора – страцілі сыноў. Але, нягледзячы на гэта, яны знайшлі ў сабе сілы, каб заняць актыўную жыццёвую пазіцыю, наведваць воінскія часці, сустракацца з прызыўнікамі, падтрымліваць іх падчас службы, – адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксей Ціцкі. Протаіерэй Аляксій Васін адслужыў Літыю ў памяць аб загінуўшых воінах. Таксама ў Крыпце Храма-помніка заклалі капсулу з зямлёй з месцаў іх пахавання і адкрылі памятны знак (мемарыяльную дошку) у памяць аб загінуўшых (аўтар скульптурнай кампазіцыі Аляксандр Тухто) – Мы адкрываем памятны знак у гонар нашых дзяцей, усіх ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Мы планавалі гэта з 1992 года, з моманту стварэння нашай арганізацыі. Хацелася, каб у адным помніку была ўвекавечана памяць аб усіх загінуўшых ваеннаслужачых, як радавых, так і афіцэрах. І сёння гэта, нарэшце, адбылося. Хочацца падзякаваць і кіраўніцтву Мінгарвыканкама, якое падтрымала гэтую ідэю, Міністэрству абароны, і кіраўніку Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых», протаіерэю Фёдару Поўнаму, які прапанаваў адкрыць памятны знак менавіта тут, у храме, – сказала старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Галіна Чыгрынава. Па заканчэнні мерапрыемства, супрацоўнікамі дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» для прысутных была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі   «Музей памяці» і Храму святочнага богаслужэння.
Па матэрыялах УП «Агенцтва «Мінск-Навіны»

 

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com