IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету

20.09.2023

20 верасня 2023 года ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай у рамках IV Фестывалю мастацтваў, прайшла дыялогавая пляцоўка "Беларусь – краіна яднання".
У склад прэзідыума дыялогавай пляцоўкі ўвайшлі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі; Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч; Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных зносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік парламенцкай групы па справах беларусаў замежжа Валянціна Ражанец.
Пасля прывітальных слоў членаў прэзідыума перад удзельнікамі форуму выступілі кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа: старшыня грамадскай арганізацыі "Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі" Сяргей Кандыбовіч (г. Масква, Расійская Федэрацыя); старшыня Ерэванскай Беларускай абшчыны Арменіі «Беларусь» Ірына Пагасян (г. Ерэван, Арменія); кіраўнік Усеіспанскай асацыяцыі "IsBelarus", дырэктар кансультатыўна-моўнага цэнтра "Лінгваландыя" Святлана Яськова (г. Мадрыд, Іспанія); старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў у Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч (г. Томск, Расійская Федэрацыя).
У рамках мерапрыемства паміж Грамадскай арганізацыяй "Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі" і Дзяржаўнай установай "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве.

Потым адбылася цырымонія ўзнагароджання беларусаў замежжа. Узнагароды ўручалі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.
У завяршэнне перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў мужчынскі хор "Усіхсвяцкі".
Па матэрыялах Church.by

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com