
20 кастрычніка 2023г. у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Пачаткам мерапрыемства стала экскурсія па Крыпце, Пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці», Храму святочнага Набажэнства. Далей мерапрыемства прадоўжылася ў Белай зале Храма-помніка, дзе для прысутных была арганізавана сустрэча з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " протаіерэем Фёдарам Поўным і протаіерэем Сергіем Еўтушыкам. Прысутным протаіерэем Фёдарам Поўным быў уручаны буклет аб Храме-помніку і падарункавы варыянт Евангелля.