Круглы стол па развіцці рэлігійнага турызму ў храме-помніку

16.02.2024

15 лютага 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” адбылося выніковае пасяджэнне рабочай групы па развіцці рэлігійнага турызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі рэгіёнаў нашай краіны. У рамках мерапрыемства прысутныя змаглі наведаць Крыпту і пастаянную экспазіцыю “Музей Памяці”. Далей у Белай зале Храма-помніка ўдзельнікам мерапрыемства быў прадэманстраваны навукова-асветніцкі фільм “Трасцянец. Памяць агульная”. Дырэктарам Дзяржаўнай установы “Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння” А. Госцевым быў прадстаўлены маршрут Нацыянальны мемарыяльны комплекс Храм-помнік – Мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, далей да прысутных звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага Мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны. Таксама адбылася дыскусія па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі бакамі ў развіцці рэлігійнага турызму, абмеркаваны магчымыя месцы правядзення пасяджэнняў у рэгіёнах. Удзельнікамі круглага стала сталі: Герасіменя С.С., намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Фёдарава А.П., галоўны спецыяліст сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Назарчук І.В., загадчык сектара турызму упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама, Брэжазінскі В.У., намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Мастова А.В., намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення- начальнік аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага гарвыканкама, Міхаль Н.Ф., галоўны спецыяліст аддзела турызму ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, Малашкевіч І.С., загадчык сектара турызму і арганізацыйна-кадравай работы Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама, Масташова М.В., кансультант аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму

 

Навіны

Мерапрыемствы

27 Лют 2025

27 лютага супрацоўнікі Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння наведалі Трасцянецкую сярэднюю школу ў рамках прэзентацыі кнігі І.А.Масленіцынай "Уладзімір Амельянюк", прысвечанай першаму рэдактару газеты "Звязда", удзельніку Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

25 Лют 2025

25 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі, на базе Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " была арганізавана дыялогавая пляцоўка "Рэлігія і вайна".

21 Лют 2025

21 лютага 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " адбылося Урачыстае мерапрыемства да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі.

14 Лют 2025

14 лютага 2024 года адбылося мерапрыемства памяці загінуўшых у Афганістане. На Набажэнстве ў Крыпце прысутнічалі ветэраны вайны ў Афганістане і сваякі загінуўшых салдат і афіцэраў. Клірык Усіхсвяцкай Парафіі, протаіерэй Аляксій Васін пасля Набажэнства звярнуўся да прысутных.

14 Лют 2025

14 лютага 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых" адбыўся ўрачысты прыём, прысвечаны сем'ям супрацоўнікаў упраўлення Дэпартамента аховы па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў.

13 Лют 2025

13 лютага 2025 года Кіраўнік Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія Мяняйла Сяргей Іванавіч і прадстаўнікі дзяржаўных структур Рэспублікі наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай».

12 Лют 2025
12 лютага 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў фінскіх канцлагераў.
07 Лют 2025

7 лютага 2025 года дэлегацыя ветэранаў вайны ў Афганістане, супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў наведала Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай ».

06 Лют 2025
6 лютага 2025 года ў Беларускім культурным цэнтры духоўнага Адраджэння адбылася сустрэча дырэктара Цэнтра Госцева Аляксандра Віктаравіча з намеснікам старшыні Усерасійскай грамадскай арганізацыі марскіх пяхотнікаў «Тайфун» Крыцкім Арсеніем Барысавічам.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com