
17 кастрычніка 2024 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" Мінгарвыканкамам быў праведзены агульнагарадскі дзень інфармавання па тэме "Шчаслівая сям'я - моцная дзяржава". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У фармаце відэаканферэнцыі былі падключаны адміністрацыі раёнаў г.Мінска, прадпрыемстваў горада. Таксама была арганізавана трансляцыя мерапрыемства ў сетцы Інтэрнет. Да пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся іерэй Усіхсвяцкай Парафіі Антоній Кацельнікаў.