Беларуская Праваслаўная Царква і Міністэрства спорту і турызму падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

02.08.2023

У Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" прайшло набажэнства  з нагоды правядзення II гульняў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Набажэнства правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У мерапрыемстве прыймалі ўдзел Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, а таксама каля 150 спартсменаў і трэнераў.Уладыка адзначыў, што будзе не толькі перажываць за спартсменаў, падтрымліваць іх і маліцца, але і па магчымасці стане ганаровым госцем на спартыўных спаборніцтвах.
"У сучасным свеце пытанне духоўнага, маральнага, маральна-патрыятычнага выхавання вельмі важнае. Сёння каля 150 нашых спартсменаў, трэнераў прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве. Такое набажэнства  мы праводзілі і да II Еўрапейскіх гульняў тут жа чатыры гады таму. Уладыка Веніямін не адмовіў нам і гэтым разам", - канстатаваў Сяргей Кавальчук. Па завяршэнні набажэнства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БПЦ і Міністэрствам спорту і турызму. Подпісы пад дакументам паставілі мітрапаліт Веніямін і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца шматканфесійнай дзяржавай. "У нас дзейнічаюць рэлігійныя арганізацыі 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў, - адзначыў ён. - Але ўзаемадзеянне дзяржавы выбудоўваецца з улікам уплыву канфесій на гістарычны лёс беларускага народа. І, вядома, самай уплывовай канфесіяй з'яўляецца Беларуская Праваслаўная Царква. Менавіта з БПЦ 20 гадоў таму было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Узаемадзеянне  адбываецца на аснове рэалізацыі праграм супрацоўніцтва паміж БПЦ і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Сёння падпісана новае пагадненне паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам спорту і турызму. Новае пагадненне- гэта новы этап. Вельмі сімвалічна, што падпісанне адбылося напярэдадні II гульняў краін СНД.
У ходзе мерапрыемства для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння” па Крыпце і Храме Святочнага Богаслужэння”.

Па матэрыялах БЕЛТА.

 

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com