30.01.2025

29 студзеня 2025 г. У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка “Знамя Перамогі”. У рамках маштабнага культурна-патрыятычнага праекта, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, магчымасць выстаўляць свае работы атрымалі як народныя, заслужаныя мастакі Расіі, так і майстры-пачаткоўцы. Выставу наведалі кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны, а таксама дырэктар «Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння» Аляксандр Віктаравіч Госцеў.
З візітам у адказ 30 студзеня 2025 г. Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» наведалі ганаровыя госці з Расійскай Федэрацыі дацэнт, народны мастак РФ, акадэмік РАХ Шкляроў Антон Вячаслававіч, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, Народны мастак РФ Пётр Цімафеевіч Стронскі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў, член Маскоўскага саюза мастакоў Барысаў Сяргей Валянцінавіч.
Для дэлегацыі супрацоўнікамі "Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства. У рамках сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэем Фёдарам Поўным і дырэктарам Дзяржаўнай установы Аляксандрам Госцевым было дасягнута пагадненне аб правядзенні на базе Храма-помніка выставы Сяргея Барысава "Падарожжа ў гісторыю", якое стане часткай мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты Вялікай Перамогі.