06.02.2025

6 лютага 2025 года ў Беларускім культурным цэнтры духоўнага Адраджэння адбылася сустрэча дырэктара Цэнтра Госцева Аляксандра Віктаравіча з намеснікам старшыні Усерасійскай грамадскай арганізацыі марскіх пяхотнікаў «Тайфун» Крыцкім Арсеніем Барысавічам. Па выніках сустрэчы быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння з Усерасійскай грамадскай арганізацыяй марскіх пяхотнікаў "Тайфун", мэтай якога стане развіццё, умацаванне і ўдасканаленне супрацоўніцтва бакоў у галіне культуры і ў іншых галінах, якія маюць узаемную цікавасць; выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладах сваёй нацыянальнай гісторыі, культурна-гістарычных традыцый, духоўна-маральных норм; партнёрства ў сферы арганізацыі сумесных праектаў і мерапрыемстваў у мэтах увекавечання памяці аб загінуўшых воінах; устанаўленне і падтрыманне культурных сувязей аб'яднанне агульных намаганняў па захаванні гістарычнай праўды аб падзеях ваенных гадоў паміж грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Даведачна: У гэтым годзе споўніцца 82 гады з дня поўнага вызвалення Кубані і 81 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Каўказскі і Беларускі франты былі аднымі з найважнейшых. Акупанты імкнуліся атрымаць поўны кантроль над Паўночным Каўказам і Беларуссю
Стратэгічнае значэнне рэгіёнаў вызначыла палітыку ворага, якая вызначалася асаблівай жорсткасцю, ў Краснадарскім краі і ў нашай рэспубліцы,
Тэма генацыду беларускага народа і народа Краснадарскага краю цесна пераплецены і звязаны. Трагедыя лагера смерці "Трасцянец", дзіцячага канцлагера "Чырвоны бераг" у Беларусі пераклікаюцца з крывавымі злачынствамі на Кубані - масавымі расстрэламі жыхароў у г.Армавіры, на хутары Красная Паляна і масавымі знішчэннямі выхаванцаў дзіцячага дома ў г.Ейску. Гэта наш агульны боль, агульная памяць, агульныя задачы па захаванні гэтай памяці і ўвекавечанні імёнаў загінуўшых.