
10 жніўня 2023 года Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" наведала дэлегацыя ААТ "Белэнергарамналадка". У рамках мерапрыемства для дэлегацыі супрацоўнікамі дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храме Святочнага Набажэнства. Пасля заканчэння экскурсіі ў Белай зале Храма-помніка адбылася духоўная размова з іерэем Мікалаем Поўным.