
9 верасня 2023 года ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 956-годдзю г. Мінска, Нацыянальны мемарыяльны комплекс “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” наведала дэлегацыя Астраханскай вобласці (Расійская Федэрацыя) на чале з Старшынёй Думы Астраханскай вобласці Мартынавым І.А. Ад Беларусі дэлегацыю суправаджаў Кіраўнік Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Пярэдня В.А. На тэрыторыі Храмавага комплексу дэлегацыю сустракаў кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны, які адзначыў асноўныя канцэптуальныя асаблівасці Крыпты, далей экскурсія працягнулася ў Храме-святочнага Набажэнства і пастаяннай экспазіцыі Музей Памяці. Пасля заканчэння сустрэчы кіраўнік дэлегацыі Астраханскай вобласці пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.