
21 мая з мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі, зразумення асноў праваслаўнай культуры і гісторыі ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для работнікаў тэатра з наведваннем Крыпты, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці», Храма святочнага Набажэнства. У храме дэлегацыю прывітаў клірык Усіхсвяцкай Парафіі протаіерэй Аляксій Васін, які расказаў пра асаблівасці архітэктуры праваслаўнага Храма, асаблівасці канцэпцыі афармлення Храма святочнага Набажэнства. У Белай зале Храма-помніка мерапрыемства прадоўжылася канцэртнай праграмай, выступленнем салістаў тэатра народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной, лаўрэатаў Міжнародных конкурсаў Анастасіі Храпіцкай, Андрэя Селюціна, Святаслава Сахарава, Аляксандра Міхнюка. Далей адбылася сустрэча з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу- протаіерэем Фёдарам Поўным. Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны памятныя падарункі.