
19 кастрычніка 2023 года Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» наведала дэлегацыя супрацоўнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Супрацоўнікі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" правялі для дэлегацыі экскурсію па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці". Далей, у Белай зале адбылася сустрэча з прадстаўніком Усіхсвяцкай Парафіі іерэем Мікалаем Поўным.