
21 лістапада 2023 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Паслухайце анёльскія спевы». Да прысутных перад пачаткам канцэрта звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны. Удзельнікамі канцэрта сталі харавыя калектывы: Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, маладзёжны хор Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Г.Р.Шырмы, Канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. Пасля заканчэння канцэрта дырэктарам Дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» Аляксандрам Госцевым былі ўручаны падзякі хормайстрам калектываў. Супрацоўнікамі дзяржаўнай установы была праведзена экскурсія па Крыпце і пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці".