
10 мая ў рамках VII Міжнароднага Велікоднага фестывалю ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» і з мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі адбыўся канцэрт духоўнай музыкі з удзелам Студэнцкага хору «Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», хору хлопчыкаў і юнакоў імя І.Жураўленкі, Рэспубліканскага комплексу гімназія-каледж пры «Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі», маладзёжнага хору «Брэвіс», «Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў», мужчынскага хору «Усіхсвяцкі». Перад пачаткам канцэрта да прысутных і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны.