Культурна-дзелавая паездка ў г.Гродна

07.10.2023

7 кастрычніка 2023 года ў рамках святкавання Дня работніка культуры калектыў Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" наведаў адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі - горад Гродна, які раскінуўся па абодвух берагах ракі Нёман. У рамках візіту супрацоўнікі Установы наведалі Стары замак, азнаёміліся з вынікамі яго рэстаўрацыі. Экскурсію па музейнай экспазіцыі замка правяла загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Установы культуры "Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей" Усманава Марыя Сяргееўна. Калектыў нашай Установы наведаў таксама самую старую царкву ў Беларусі - БарысаГлебскую (Каложскую) і адзін з трох храмаў Беларусі, якія носяць тытул малая базіліка - Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя. Культурная паездка ў г.Гродна завяршылася чаяваннем. Усе ўдзельнікі паездкі засталіся задаволены і чакаюць паездак у іншыя цудоўныя куткі нашай краіны. Гэтыя паездкі сталі традыцыйнымі. Раней калектыў нашай Установы наведваў гарадскі пасёлак Івянец, азнаёміўся з мясцовымі славутасцямі, Храмам Еўфрасінні Полацкай, касцёламі Святога Міхаіла Архангела і Святога Аляксея, наведаў і экспазіцыю Івянецкага музея традыцыйнай культуры, таксама наведваў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і Цэнтр экалагічнага  турызму “Станькава”.
Выказваем падзяку Рэлігійнай абшчыне «Прыход у гонар Усіх Святых у г. Мінску Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» за прадастаўленне аўтобуса, асабіста кіраўніку Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай»  Фёдару Поўнаму, а таксама дырэктару Установы культуры "Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей" Кітурку Юрыю Віктаравічу за садзейнічанне ў правядзенні экскурсіі па Старым замку.

 

Навіны

Мерапрыемствы

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com