
22 лютага 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » адбылося ўрачыстае мерапрыемства да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі для супрацоўнікаў БДУ з удзелам першага прарэктара Дзмітрыя Курловіча. курсантаў ваеннага факультэта, ветэранаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва і Першаснай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў БДУ. У Крыпце Храма-помніка да дэлегацыі звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны. Супрацоўнікі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" правялі для дэлегацыі экскурсію па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства. Далей да прысутных звярнуўся Дзмітрый Курловіч: «БДУ ўносіць дастойны ўклад у забеспячэнне мірнага часу ў Беларусі, - падкрэсліў першы прарэктар. – Гэта праяўляецца і ў працы ваеннага факультэта ВНУ, які рыхтуе курсантаў – “святло” нашага войска і гарантыю бяспечнай будучыні”. Ветэран вайны ў Афганістане Ігар Заяц адзначыў: «… Успамінаючы пра падзеі таго часу, ён звярнуўся да слухачоў: «Трыццаць пяць гадоў памяці і незарубцаваных душэўных ран. Мы хочам казаць пра іх новаму пакаленню, расказваць пра гады, якія пакінулі цяжкі след у нашай гісторыі…» У Белай зале Храма-помніка перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла Народная студэнцкая харавая капэла БДУ. Іерэй Мікалай Поўны ў сваім звароце да прысутных адзначыў важнасць мерапрыемства для захавання гістарычнай памяці на карысць будучых пакаленняў.
Па матэрыялах: https://bsu.by/news/