МЕРАПРЫЕМСТВА "МЫ-СУВЯЗЬ ЧАСОЎ І ПАКАЛЕННЯЎ" У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

02.04.2024
2 красавіка 2024 года ў Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства «Мы – сувязь часоў і пакаленняў». У рамках якога, адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы капсул з зямлёй:
- з тэрыторыі мемарыяла " Малая Зямля "(г. Наварасійск, РФ);
- з месца пахавання віцэ-адмірала Дразда Валянціна Пятровіча (Аляксандра-Неўская Лаўра, г.Санкт Пецярбург). Удзельнікамі мерапрыемства сталі: прадстаўнік Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Талкачоў У. У., старшыня грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Карлюкевіч А. М., прадстаўнікі ЦК БРМ і інш. Па заканчэнні ўрачыстай цырымоніі для прысутных на мерапрыемстве была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці». Далей у Белай зале Храма-помніка да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” протаіерэй Фёдар Поўны. З прывітальным словам звярнуліся арганізатары мерапрыемства, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Гайдукевіч В. У., народны артыст РСФСР Усевалад Шылоўскі і інш. далей выступіў дзіцячы хор Міністэрства абароны Расіі «Юныя Патрыёты». У рамках выступу пісьменніка-драматурга Шаўцовай Л.І., адбылася прэзентацыя фільма «План «Ост». Дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Госцеў А.В. адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе захавання звестак аб ахвярах лагера смерці «Трасцянец», далей адбылася прэзентацыя навукова-асветніцкага фільма «Трасцянец. Памяць агульная". Для пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці" былі перададзеныя партрэты лётчыкаў-беларусаў, якія загінулі на Наварасійскай зямлі.  Ад імя Усіхсвяцкага Прыходу ў памяць аб ахвярах тэракту ў Крокус-Сіці Хол, у памяць аб ахвярах генацыду, і ў знак нязломнай мужнасці нашых народаў, піяністка Л.Яфімавіч выканала прэлюдыю К. Дэбюсі «Патанулы Сабор». На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» адбылася жалобнае мерапрыемства і цырымонія ўскладання кветак да манумента «Брама памяці» з удзелам клірыка Усіхсвяцкага Прыходу протаіерэя Алексія Васіна, дырэктара Дзяржаўнай установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» Аляксандра Госцева, старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Мінгарвыканкама Арцёма Цурана.

Навіны

Мерапрыемствы

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com