
18 лістапада 2023 года ў Крыпце Храма-помніка адбылося мерапрыемства памяці ваенных маракоў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі ветэраны Марской пяхоты і Ваенна-марскога Флотаў усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый марской пяхоты Расійскай Федэрацыі. Іерэй Мікалай Поўны ў памяць аб загінуўшых пры выкананні воінскага абавязку прапанаваў запаліць свечку. Пасля заканчэння мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" правялі экскурсію для ўдзельнікаў памятнай акцыі.