
2023 год, аб'яўлены Годам міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічае кансалідацыі брацкіх народаў па захаванні агульнай гісторыі і свяшчэннай памяці аб гераічным мінулым дзяржаў постсавецкай прасторы.
У рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня ў Крыпце "Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" у Мінску былі асвечаны і ўрачыста змешчаны ў мемарыяльныя нішы капсулы з зямлёй з месцаў гібелі Героя Савецкага Саюза Юрыя Гагарына і Герояў Беларусі: Уладзіміра Карвата, Андрэя Нічыпорчыка, Мікіты Куканенкі.
Зямля для закладкі была дастаўлена ў рамках расійска-беларускай гісторыка-патрыятычнай акцыі "Эстафета памяці" з вайсковых брацкіх могілак № 2 у Гагарыне, дзе пахаваны рэшткі абаронцаў і вызваліцеляў раёна, у тым ліку байцоў 354-й стралковай дывізіі.
У мерапрыемстве прымала ўдзел супрацоўніца мемарыяльнага музея і пляменніца Юрыя Гагарына Наталля Барысаўна, якая перадала кіраўніку Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэю Фёдару Поўнаму фрагменты абломкаў вучэбна-трэніровачнага знішчальніка МіГ 15УТІ, пры кіраванні якога Героі СССР Юрый Гагарын і Уладзімір Сярогін загінулі ў выніку авіяцыйнай катастрофы.
У рамках візіту , прымеркаванага да памятнай Даты вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, радзіму першага касманаўта, горад Гагарын, наведала дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой былі дырэктар "Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння" Аляксандр Віктаравіч Госцеў і святар "Храма у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" іерэй Мікалай Поўны.
Супрацоўнікі "Музея-запаведніка Ю.А. Гагарына" падрыхтавалі для гасцей з Беларусі вялікую культурную і экскурсійную праграму: пазнаёмілі беларускую дэлегацыю з музейнымі комплексамі, размешчанымі на радзіме першага касманаўта, арганізавалі паездку ў парк "Патрыёт" - Цэнтральны Ваенна-патрыятычны парк культуры і адпачынку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Маскоўскай вобласці, Галоўны храм Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, Ржэўскі мемарыял Савецкаму Салдату, Музей "Стаўка Сталіна" ў Цвярской вобласці.
У час урачыстых юбілейных мерапрыемстваў беларускімі дэлегатамі ў дар ад народнага скульптара Беларусі Івана Якімовіча Міско быў перададзены памятны знак пад назвай "Дзень і ноч". Дадзеная праца аўтарства Івана Якімовіча стала не першым яго прысвячэннем савецкаму касманаўту, раней скульптурны партрэт Юрыя Гагарына, выкананы беларускім майстрам, быў прызнаны маці Юрыя Аляксеевіча Ганнай Цімафееўнай Гагарынай найбольш дакладным увасабленнем асобы яе сына ў мастацтве.
Падчас візіту беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у сумесным малебне-адпяванні астанкаў загінуўшых, пры вызваленні горада Гагарын, які адбыўся ў капліцы Іаана Прадцечы каля воінскага брацкага пахавання горада Гагарын, а таксама ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 80-годдзю вызвалення, адным з выступоўцаў на якім быў айцец Мікалай.
У знак аб'яднання намаганняў па захаванні агульнай гістарычнай памяці, дырэктар «Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння» Аляксандр Віктаравіч Госцеў, і святар "Храма-помніка ў гонар Усіх святых", айцец Мікалай, перадалі капсулу з зямлёй, узятую з месца пахавання ў Беларусі воіна 354 -ай Калінкавіцкай стралковай дывізіі Васіля Марасанава ў горадзе Бабруйску. З гэтага часу яна будзе захоўвацца ў "Музеі-запаведніку Ю.А. Гагарына" побач са штандарам гэтай дывізіі.
Падчас прэзентацыі выстаўкі “Вясна 43-га года”, прысвечанай юбілейнай даце вызвалення горада Гагарын, да землякоў Юрыя Аляксеевіча звярнуўся айцец Фёдар - настаяцель Храма-Помніка Усіх Святых у Мінску. У сваім кранальным відэазвароце ён нагадаў аб тым, што людзі жывыя, пакуль жывая памяць аб іх. Гісторыя павінна жыць, інакш яна ператворыцца ў аднойчы прачытаныя дакументы, якія запыліліся ў архівах. Вялікая агульная Перамога павінна стаць пастаяннай нагодай для сумесных сустрэч і творчых задум. Шчырыя пажаданні айца Фёдара ўвасобіліся ў мностве ідэй для сумесных праектаў, якімі беларуская дэлегацыя абмянялася з расійскімі калегамі ў рамках рабочага візіту, яшчэ раз пераканаўшыся ў цесным перапляценні лёсаў беларускага і рускага народа і неабходнасці аб'яднання намаганняў для перадачы каштоўных урокаў з мінулага будучым пакаленням.