
1 сакавіка 2024 г. Мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Арсеній з візітам наведаў Нацыянальны Мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай»У рамках візіту супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", Храму святочнага Набажэнства. Дэлегацыю суправаджалі клірыкі Усіхсвяцкай Парафіі іерэй Мікалай Поўны і іерэй Дзмітрый Мацвееў. Пасля заканчэння экскурсіі бакі абмяняліся падарункамі, Уладыка Арсеній пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.