
Неад'емнай традыцыяй значных мерапрыемстваў стала наведванне месцаў - сімвалаў памяці аб ахвярах фашызму і напамін жывым аб горы і мужнасці загінуўшых герояў нашай Радзімы. Удзельнікі Маладзёжнага форуму, дэлегаты ад РУП "Мінскэнерга", пабывалі ля мемарыяльнага комплексу "Брама памяці" ў Трасцянцы.
У пачатку мерапрыемства перад удзельнікамі Маладзёжнага форуму выступіў супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага цэнтра духоўнага Адраджэння, які ў сваім звароце да прысутных закрануў тэму генацыду беларускага народа ў ваенны час.
Затым дэлегаты прайшлі па Алеі памяці да сэрца мемарыяла, дзе да іх звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" А. Торч, генеральны дырэктар РУП "Мінскэнерга" П. Гарудка, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі, сацыяльных пытаннях і кіраванні маёмасцю А.Курыльчык. Сумесна ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да абеліска.
Тыя, хто прынёс самую вялікую ахвяру дзеля свабоды нашай краіны, ніколі не павінны быць забытыя! Памяць аб подзвігу народа павінна перадавацца ад пакалення пакаленню.