14.08.2024

14 жніўня 2024 года на тэрыторыі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай , пасля святочнага Набажэнства і асвячэння мёду адбылося мерапрыемства «Мядовы Спас». У мерапрыемстве прынялі ўдзел пчаляры са ўсёй Беларусі, якія прывезлі не толькі мёд, але і іншыя прадукты пчалярства. Усе дары крылатых працаўніц можна было прадэгуставаць і набыць. У рамках мерапрыемства прайшлі майстар-класы: па вырабе свечак з вашчыны, "пчала пад мікраскопам", дзе можна было разгледзець гэтых казурак бліжэй. А ў дэманстрацыйным вуллі ўсе ахвочыя змаглі паназіраць за сапраўднай пчалінай сям'ёй. Для маленькіх наведвальнікаў свята прайшоў Конкурс дзіцячага малюнка "Пчала, прырода, чалавек!". Пераможцаў конкурсу вызначыла журы на чале з кіраўніком Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэем Фёдарам Поўным. Для гасцей свята выступіў фальклорны калектыў "Вянок" Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.
Даведачна:
Мядовы Спас - першы з трох, у гэты дзень прынята ўшаноўваць пчаляроў і іх працу. Лічыцца, што да гэтага дня мёд у вуллях спее да поўнай гатовасці, і яго можна збіраць. У гэты дзень пчаляры неслі сабраны мёд у царкву і асвячалі, лічыцца, што асвячоны мёд валодае асаблівымі гаючымі ўласцівасцямі.