04.11.2024

4 лістапада 2024 года ў рамках ХХ Беларускіх Калядных чытанняў у Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся паказ дакументальнага фільма пра прападобныя Еўфрасіннію Маскоўскую і Еўфрасіннію Полацкую: Радасць зямлі Рускай». Кінакарціна расказвае пра жыццё і служэнне гэтых дзвюх святых жанчын і пра цуды па малітвах да іх, якія багата адбываліся і адбываюцца да гэтага часу. А таксама пра тую іхнюю сувязь у Богу, якая сімвалічна і выразна яшчэ мацней звязвае ў Радасці (менавіта так перакладаецца імя «Еўфрасіння») два народы святой Русі – жыхароў Расіі і Беларусі. У здымках фільма прымалі ўдзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік Маскоўскага Срэценскага манастыра ігумен Іаан (Лудзішчаў), настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігуменія Еўдакія і сведкі цудаў двух святых. Фільм зняты тэлеканалам "Спас" з нагоды прынясення ў верасні і кастрычніку бягучага года каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у епархіі Расіі, каўчэга з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай - у епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Амаль за два месяцы святым змаглі пакланіцца тысячы вернікаў. Падзея была прымеркавана да 785-годдзя першай Саюзнай дамовы паміж Наўгародскім і Полацкім княствамі і 25-годдзя Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Таксама ў 2024 годзе спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заснавальніцы жаночага манаства на Русі, і 155 гадоў з дня кананізацыі прападобнай Еўфрасінні Маскоўскай (у свеце — вялікая княгіня Еўдакія Дзмітрыеўна), якая была жонкай князя Дзмітрыя Данскога, таксама прылічанага Рускай Праваслаўнай Царквой да ліку святых. Вялікую княгіню Еўдакію Дзмітрыеўну пры жыцці звалі маці, гаспадыняй Масквы, а пасля скону - заступніцай. Пасля заканчэння прагляду фільма для прысутных на мерапрыемстве супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці".
Па матэрыялах church.by