30.05.2024

З дня трагедыі ля падземнага пераходу на Нямізе ў Мінску, калі пры фатальным збегу абставінаў загінулі 53 чалавекі, многія пацярпелі, прайшло 25 гадоў. 30 мая ў Свята-Духавым кафедральным саборы адбылося набажэнства з памінаннем ахвяр. Пасля якога, прысутныя блізкія загінулых, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый прайшлі з хрэсным ходам да мемарыяла ахвярам трагедыі ля станцыі метро, усклалі кветкі на прыступкі пераходу. На месцы трагічнай падзеі ўстаноўлена мемарыяльная кампазіцыя ў выглядзе 53 бронзавых кветак на прыступках з надпісам "53 рубцы на сэрцы Беларусі". Ля памятнага знака была праведзена памінальная літыя.
Далей мерапрыемства працягнулася ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай», дзе адбылася літыя, клірык Усіхсвяцкай парафіі протаіерэй Сергій Еўтушык звярнуўся са словамі падтрымкі да сваякоў загінулых. Далей для жадаючых была праведзена экскурсія па пастаяннай экспазіцыі «Музей памяці», Храму святочнага Набажэнства.
Даведачна: памяць аб загінуўшых увекавечана ў Храме-помніку пачынаючы з 2015 года, калі ў Крыпце была размешчана мемарыяльная дошка з імёнамі загінуўшых.
Па матэрыялах: https://www.tvr.by/news/obshchestvo/pamyatnye_meropriyatiya_k_25_y_godov...