Памяці загінуўшых пагранічнікаў

11.06.2025
 
11 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання вайскоўцаў Гомельскай пагранічнай групы, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У цырымоніі ўвекавечання памяці пагранічнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Максім Бутранец, ваеннаслужачыя Гомельскай пагранічнай групы, курсанты Інстытута пагранслужбы, свяшчэннаслужыцелі, а таксама бацькі загінуўшых. Памінальную Літыю ў памяць аб загінуўшых пагранічніках здзейсніў кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны. У сваім звароце да прысутных а.Фёдар адзначыў: «… дык вось, сёння мы сведчым не толькі пра подзвіг трох доблесных воінаў. Але і праз памяць аб іх, мы дакранаемся да памяці аб сваім народзе. Азірніцеся, за шклом гэтых ніш, не проста посуд з зямлёй, а імёны. Імёны нашых продкаў, імёны нашага народа. Тых, хто ваяваў са шведамі на пскоўскім возеры, тых, хто абараняў Сімферопаль ад турак, тых, хто абараняў Порт-Артур, тых, хто біўся з ворагам падчас Першай Сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Мільёны імёнаў, мільёны прозвішчаў. І да іх, да гэтага нябеснага воінства, нябеснага народа ўваходзяць новыя душы. Каб праз пяцьсот і больш гадоў, быць нябеснымі памагатымі для сваіх нашчадкаў. А наш першы абавязак - маліцца, таму што Вечная памяць, прытрымліванне іх прыкладу, гэта вытворная малітвы, Божая воля і водгук тых, пра каго і мы сёння памолімся…» Палкоўнік Максім Бутранец у сваім выступе адзначыў, што змешчаная ў Крыпту зямля з месцаў пахаванняў вайскоўцаў Гомельскай пагранічнай групы будзе. напамінам усім беларусам аб тым, што воіны-пагранічнікі заўсёды гатовы да подзвігу ў імя захавання жыццяў грамадзян нашай краіны.Пасля заканчэння мерапрыемства супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па аб'ектах Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу.
 
Па матэрыялах: https://gpk.gov.by/

Навіны

Мерапрыемствы

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com