
5 лістапада 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося пасяджэнне гарадской рады кіраўнікоў каледжаў па тэме «Кадравае забеспячэнне ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі у г.Мінску: стан і перспектывы развіцця». У рамках мерапрыемства для прысутных супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей памяці". У пасяджэнні прыняў удзел кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу протаіерэй Фёдар Поўны.