РАБОЧАЯ НАРАДА АСВЕТНІЦКАГА САВЕТА ПА ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАМУ І ПАТРЫЯТЫЧНАМУ ВЫХАВАННЮ Ў ХРАМЕ-ПОМНІКУ

04.04.2024
3 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” прайшла рабочая нарада асветніцкага савета па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню. У Белай зале Храма-Помніка сабраліся прадстаўнікі ўлады, святары, кіраўнікі раённых упраўленняў адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў. - Кожны з нас на сваім месцы імкнецца клапаціцца пра тое, каб моладзь выхоўвалася на духоўна-маральных асновах беларускага народа, але часам гэтага недастаткова, — звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. - Апякунскі савет Мінска закліканы знаходзіць лепшы вопыт і перадаваць яго ў іншыя раёны сталіцы, а таксама служыць прыкладам для рэгіёнаў краіны. Уладыка звярнуў увагу, што нельга замоўчваць адмоўныя моманты ў выхаванні, неабходна разам рэагаваць на іх. - Сённяшняя сустрэча павінна прывесці да канкрэтных крокаў, каб у пачатку новага навучальнага года былі вызначаны дакладныя прапановы па працы апякунскай рады, — падкрэсліў Мітрапаліт Веніямін. - Гэта справа важная, патрэбная, працяглая праца асветнікаў зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага. Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава адзначыла, што ініцыятыва стварэння асветніцкай рады належыць менавіта царкве.- Сёння прынцыпова важна прыйсці да аднадумства, каб рэсурс быў у дапамогу. Прычым працаваў не толькі ва ўстановах адукацыі, але быў накіраваны таксама на рабочую моладзь, — удакладніла В.Чамаданава. - Неабходнасць аб'яднаць намаганні грамадзянскай супольнасці і царквы выкліканая патрабаваннямі часу. Супрацьстаяць выклікам сучаснасці можна толькі разам.Аб сумесным супрацоўніцтве гаварыў і старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Фёдар Поўны. - Асветніцкая Рада павінна стаць свайго роду народным цэнзарам, - лічыць Ф.Поўны. - Прычым, не на паперы, а для таго, каб даць слушную параду тым, хто прымае рашэнні. Ён неабходны ў імя жыцця, міру і духоўнай бяспекі. Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі звярнуў увагу, што сістэма адукацыі знаходзіцца ў авангардзе працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. - Мы дакладна разумеем, што моладзь схільная ўсім спакусам сучаснага грамадства. І менавіта нам, педагогам, неабходна выбудаваць сістэму духоўна — маральнага выхавання навучэнцаў, - выказаў меркаванне А.Стрыгельскі. Ён нагадаў, што паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. І яно прыносіць свой плён. У прыватнасці, у 5-7-х класах працуе факультатыў «Духоўнасць і патрыятызм». У пяці сталічных школах створаны рэсурсныя цэнтры. Плануецца распрацаваць праект па духоўна-маральным выхаванні для навучання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў. На дыялогавай пляцоўцы ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы развіцця апякунскага савета. У прыватнасці, прапанавалі стварыць рэсурсныя цэнтры ва ўсіх раёнах горада, наладзіць зваротную сувязь, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, арганізаваць эфектыўную працу прадстаўнікоў духавенства і педагогаў у раёнах.
Па матэрыялах агенцтва “Мінск-Навіны”

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com