
17 мая Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " ў рамках правядзення пленэру, прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наведала дэлегацыя супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Для дэлегацыі была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці", далей у Белай зале адбылася дэманстрацыя фільма "Трасцянец. Памяць агульная». З мэтай стварэння экскізаў, удзельнікі мерапрыемства наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе для іх была праведзена экскурсія.