
У Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай прайшла сустрэча прадстаўнікоў Саюза жанчын МУС і жанчын-ветэранаў, якія ў розны час працавалі ў міліцэйскім ведамстве.
У прывітальным слове старшыня ведамаснай арганізацыі палкоўнік міліцыі Алеся Сурынт расказала аб дзейнасці саюза, які аб'яднаў каля дзевяці тысяч ініцыятыўных і неабыякавых жанчын, а пасля ўручыла гасцям кветкі і сувеніры.
Словы ўдзячнасці за міліцэйскую службу цудоўным дамам выказалі старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Валянцін Патаповіч і святар Усіхсвяцкай парафіі айцец Дзмітрый.
Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельніц мерапрыемства насычаную праграму: экскурсію па ўнікальным Храме-помніку і святочны канцэрт, а пасля чаявання жанчыны абмяняліся прыемнымі ўражаннямі.
Па матэрыялах "На варце"