
14 верасня ў рамках святкавання Дня горада Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» наведала міжнародная дэлегацыя, у склад якой увайшлі удзельнікі Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва з Расіі і Кітая. Для гасцей горада супрацоўнікамі «Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння» была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей памяці», Храму святочнага Набажэнства і Багародзічнаму прыдзелу. Падчас экскурсіі дэлегацыі не толькі азнаёміліся з гістарычным мінулым Беларусі, але і па вартасці ацанілі ўклад Храма-помніка ва ўвекавечанне ўсенароднай памяці.