ВАЖНАСЦЬ СЯМЕЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ АБМЕРКАВАЛІ Ў ХРАМЕ- ПОМНІКУ

24.08.2023

Гарадская сустрэча маладых сем'яў з прадстаўнікамі ўлады і духавенства прайшла 24 жніўня 2023 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяраў, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай"
- Галоўнае ў жыцці не проста стварыць сям'ю, а захаваць яе. Выхаваць дзяцей і прынесці карысць сваёй краіне, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, старшыня гарадской арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" Вольга Чамаданава. - Важна, каб дзеці выраслі, рэалізавалі сябе, знайшлі сваё месца ў жыцці, у роднай краіне. Старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, протаіерэй Фёдар Поўны звярнуў увагу, што без сям'і няма народа. - Дабрадзейнасць гадуецца ў сям'і і перадаецца ў генах па спадчыне, - падкрэсліў Ф. Поўны. - Дзеці ўбіраюць духоўныя і маральныя асновы бацькоў. Сям'я - гэта тая крэпасць, якая агароджвае ад благога ўплыву і дарослых, і дзяцей.Сустрэча праходзіла ў вочным фармаце, а ў рэжыме анлайн да яе падключыліся студыі ў раёнах. Мінчане дзяліліся сакрэтамі шчасця, выхавання дзяцей. Абмяркоўвалі важнасць павагі, узаемаразумення, пераемнасці пакаленняў у сям'і. У рамках форуму таксама адкрылася перасоўная фотавыстава са здымкамі сталічных сем'яў. Сваё падарожжа па Мінску яна завершыць у кастрычніку ў ГЦ "Сталіца". Для прысутных на мерапрыемстве, супрацоўнікамі дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці" і Храму Святочнага Набажэнства.
Даведачна:
Сустрэча працягнула серыю дыялогавых пляцовак “Тое, што нас аб'ядноўвае “Мая сям'я – мая Радзіма”, якія праходзяць у рамках гарадскога праекта “Свет ствараем разам”.
Па матэрыялах Агенцтва "Мінск-Навіны"
Фота Ганны Грабянчук

 

Навіны

Мерапрыемствы

10 Чэр 2025
10 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Клірык Парафіі ў гонар Усіх Святых г.
05 Чэр 2025

5 чэрвеня 2025 года ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства ў рамках якога, прайшла ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай абласн

15 май 2025

15 мая 2025 года, у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшоў цёплы вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар».

10 май 2025

10 мая 2025 у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася закладка капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплексу «Савецкія воі

09 май 2025

9 мая 2025 года, у 80-ю гадавіну з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратав

05 май 2025

Удзельнікі патрыятычнага праекта "Гарады-героі-гарады герояў" у Храме-помніку

03 май 2025

3 мая 2025 года ў Мінск, пераадолеўшы больш за 20 тысяч кіламетраў шляху, прыбыла дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі мотапрабегу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

26 Кра 2025

26 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» прайшла VII Мінская харавая Асамблея «Спяваюць дзеці — спявае горад!", прысвечаная святкаванню 80-годдзя Вялікай Перамогі.

25 Кра 2025

25 красавіка 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся заключны гала-канцэрт духоўнай музыкі.

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com