
24 чэрвеня Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай " наведала дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Марыя Захарава. Госцю сустракалі кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу - протаіерэй Фёдар Поўны і дырэктар ДУ "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" - Аляксандр Госцеў. Протаіерэй Фёдар Поўны азнаёміў Марыю Захараву з аб'ектамі Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу: Крыптай, пастаяннай экспазіцыяй «Музей Памяці», Храмам святочнага Набажэнства і яго прыбудовамі, распавёў пра канцэпцыю і гісторыю стварэння Храма-помніка. Напрыканцы экскурсіі Марыю Захараву запрасілі ў Белую Залу, дзе яна пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей.