
2 ліпеня ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося 2 знакавыя падзеі, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першае – перадача перасоўнай званіцы дэлегацыяй мэрыі горада Санкт-Пецярбурга ў дар Нацыянальнаму Мемарыяльнаму комплексу. У цырымоніі перадачы і асвячэння званіцы прымалі ўдзел дэлегацыя на чале з віцэ-губернатарам горада Санкт-Пецярбурга Наталляй Чачынай, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, біскуп Нясвіжскі, вікарый Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Аўксенцій, клірык Усіхсвятсцкай парафіі Аляксій Васін, а таксама дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння Аляксандр Госцеў. Пасля асвячэння званіцы госці прайшлі ў Крыпту, дзе адбылася цырымонія гашэння паштовай маркі "Нацыянальны мемарыяльны комплекс "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай". Гэты выпуск напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сімвалічны і з'яўляецца пацвярджэннем неацэннай ролі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў духоўным адраджэнні сучаснага беларускага грамадства. У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган і біскуп Нясвіжскі, вікарый Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Аўксенцій.
У сваім выступленні кіраўнік Усіхсвяцкай парафіі протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што супрацоўніцтва Беларускага Экзархата, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і беларускай пошты паслужыць асновай для новых паштовых праектаў, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў духоўным жыцці беларускага грамадства.
Пасля завяршэння ўрачыстай часткі для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па Крыпце і пастаяннай экспазіцыі "Музей Памяці". У Белай Зале Храма-помніка адбылося выступленне мужчынскага хору "Усіхсвяцкі", пасля заканчэння якога віцэ-губернатар горада Санкт-Пецярбурга Наталля Чэчына пакінула запіс у Кнізе ганаровых гасцей, пасля чаго паміж дэлегацыяй іпрымаючым бокам адбыўся абмен падарункамі.