СУПРАЦОЎНІКІ МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ «ХАТЫНЬ» У ХРАМЕ-ПОМНІКУ

08.02.2024
8 лютага 2024 года супрацоўнікі Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» наведалі Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай». Для дэлегацыі супрацоўнікамі Дзяржаўнай установы была праведзена экскурсія па Крыпце, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці». Далей у Белай зале Храма-помніка адбылася сустрэча дэлегацыі з дырэктарам Дзяржаўнай Установы «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» А.Госцевым, які адзначыў важнасць такіх сустрэч, у рамках адкрыцця новых даных аб генацыдзе савецкага народа на тэрыторыі Беларусі, абмену вопытам работы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб мірных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Далей прысутныя азнаёміліся з праектам Інфармацыйнага цэнтра экскурсійнага абслугоўвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», абмяняліся вопытам праектавання музейных экспазіцый і іх мультымедыйнага забеспячэння і пытаннямі, якія найбольш часта ўзнікаюць пры іх эксплуатацыі. Кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу, протаіерэй Фёдар Поўны адзначыў, што «…У няроўнай барацьбе абаранялі сваіх аднавяскоўцаў і бязвінна загінуўшыя мірныя жыхары, дзеці, маці, старыя — усе ўвайшлі ў бездань міласэрнасці Божай, усе ўступілі ў Боскае святло, водбліскі якога перадаюцца і нам. А мірны настрой духу, з якім мы наведваем іх магілы, або ўспамінаем пра іх у храмах, або наведваем Крыпту Храма-помніка, як раз і сведчаць аб іх блаславёным нябесным спакоі.»
 
Даведачна:
 
Да фатальнага 22 сакавіка 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Напярэдадні за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. Неўзабаве пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, замкнулі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У памяць аб усіх бязвінна забітых і як трагічны напамін аб жахах вайны ў 1969 годзе на месцы, дзе знаходзілася вёска Хатынь, быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

Навіны

Мерапрыемствы

22 Ліп 2025
Маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзя з дня заснавання Полацкага жаночага манастыра, завяршыўся ля Храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Удзельнікі прабегу пераадолелі чатыры маршруты.
03 Ліп 2025
3 ліпеня 2025 года Храм у гонар Усіх Святых наведала дэлегацыя са Смаленска на чале з мэрам горада Аляксандрам Новікавым.
01 Ліп 2025
30 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месца пахавання загінуўшых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія загін
26 Чэр 2025
26 чэрвеня ў Белай зале Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбыўся справаздачна-выбарны сход Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.
26 Чэр 2025

26.06.2025 у Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства для студэнтаў ваеннага факультэта «Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», прымеркаванае да выпуску малодшых афіцэраў.

23 Чэр 2025
23 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» У г.Мінску ў рамках праекта культурна-адукацыйнага супрацоўніцтва «Славянскія матывы» ў Белай зале Храма-помніка адбыўся вечар духоўных п
21 Чэр 2025
21 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсул з зямлёй з 11 гарадоў-герояў у Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, , якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" напярэдадні Дня памяці і смутку і стала сім
20 Чэр 2025
20 чэрвеня 2025 года ў Мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны.
13 Чэр 2025

13 чэрвеня 2025 года ў Крыпце Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў кадэты сувораўцаў выпускной роты ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучыліш

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Тэлефон:
+375 17 389-35-95
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com