9 красавіка 2025 года напярэдадні дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, на тэрыторыі Мемарыяльных могілак "Благоўшчына" ў рамках Рэспубліканскага суботніка адбылася працоўная акцыя для работнікаў МНС, выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў "ЗУБР" і "Ратаўнік", работнікаў Дзяржатамнагляду.
Дзейнасць цэнтра
Дзяржаўная ўстанова «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» створана 20 мая 2011 года. Установа з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй культуры, заснавальнік - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Мэтай стварэння Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння з'яўляецца ажыццяўленне комплекснага падыходу да вывучэння, адраджэння і ўвекавечання памяці многіх пакаленняў беларусаў, якія аддалі жыццё за Айчыну.
Цэнтр ажыццяўляе функцыі эксплуатацыі і абслугоўвання «Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-Помнік ў гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяраў, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай», а таксама арганізоўвае і праводзіць экскурсіі па Храме-Помніку, пастаяннай экспазіцыі «Музей Памяці» і Мемарыяльным комплексе «Трасцянец».























