IV ФЕСТЫВАЛЬ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2021-2025 гг. з 19 па 24 верасня 2023 года пройдзе IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур", абласны і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
У фестывалі прымуць удзел 250 беларусы 12 краін свету: Амерыка, Аргенціна, Арменія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Казахстан, Латвія (г. Вентспілс, Даўгаўпілс, Екабпілс, Рыга), Літва, Малдова, Расія (гг. Іркуцк, Новасібірск, Санкт -Пецярбург, Самара, Таганрог, Тальяці, Томск), Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Рэспубліка Башкартастан, Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Комі, Рэспубліка Крым, Эстонія.
Удзел у фестывалі прымуць творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці, сольныя выканаўцы, мастакі, фотамастакі, майстры народных промыслаў, паэты і літаратары з ліку прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа.
Фестывальную праграму 20 верасня ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пачынае прэс-канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Далей пройдзе адно са знакавых мерапрыемстваў фестывалю - дыялогавая пляцоўка "Беларусь - краіна яднання" з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва Міністэрства культуры, Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей.
21 верасня ў 18:00 у канцэртнай зале Мінскага гарадскога палаца культуры (г. Мінск, вул. Маякоўскага, 129) адбудзецца Гала-канцэрт "З любоўю да роднай зямлі!". Удзел у канцэртнай праграме прымуць аматарскія вакальныя і харэаграфічныя калектывы грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа, сольныя выканаўцы, зоркі беларускай эстрады. У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы і выстава беларускай народнай творчасці майстроў-удзельнікаў фестывалю, а таксама народных майстроў Беларусі.
22 верасня праграму фестывалю прадоўжаць творчыя сустрэчы беларусаў замежжа з прадстаўнікамі творчых грамадскіх аб'яднанняў Беларусі ("Саюз пісьменнікаў Беларусі", "Саюз мастакоў Беларусі", "Саюз народных майстроў Беларусі" і г.д.). Далей удзельнікі мерапрыемства наведаюць мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Трасцянец", дзе наведаюць экскурсіі і ўскладуць кветкі.
23 верасня ўдзельнікі фестывалю наведаюць рэгіёны рэспублікі "Ты ў сэрцы маім, Беларусь", дзе адбудуцца іх канцэрты і майстар-класы. Для беларусаў замежжа будуць арганізаваны экскурсіі, майстар-класы, творчыя сустрэчы і інш.

Мы ўпэўненыя, што Фестываль пройдзе ў цёплай і радаснай атмасферы свята і пакіне глыбокі след у сэрцы кожнага з нас!

Кантакты для сувязі:
+375 17 365 04 07 Якабсон Вольга Вітальеўна (дырэктар Цэнтра);
+375 17 395 96 03 Самохіна Аліна Мікалаеўна (начальнік аддзела па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі і грамадскімі аб'яднаннямі беларусаў замежжа).

Навіны

Мерапрыемствы

12 Кра 2024

12 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай » адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў супрацоўнікаў УУС Гомельскага аблвыканкама

11 Кра 2024

11 красавіка 2024 года напярэдадні Дня касманаўтыкі ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” адбылося мерапрыемства “Гагарын. Першы назаўжды”.

04 Кра 2024
3 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай” прайшла рабочая нарада асветніцкага савета па духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню.
03 Кра 2024
Фінал першага рэспубліканскага конкурсу “Выхаваць Чалавека”, урачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе»Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай ".
02 Кра 2024
2 красавіка 2024 года ў Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай» адбылося мерапрыемства «Мы – сувязь часоў і пакаленняў».
30 Сак 2024

30 сакавіка 2024 года ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь, які праходзіць у мэтах развіцця ўзаемадзеяння ў сферы культуры па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Кірыла і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна Мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі Ціхан навед

29 Сак 2024

У Нацыянальным мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах,  якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай" прайшоў прыём начальніка УУС Мінскага аблвыканкама.

24 Сак 2024
Дзяржаўная ўстанова "Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння" выказвае свае спачуванні, у сувязі з гібеллю людзей у тэракце ў "Крокус Сіці холе"
 
22 Сак 2024
22 сакавіка 2024 года , у дзень гадавіны Хатынскай трагедыі, супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС наведалі мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айч
12 Сак 2024

12 сакавіка 2024 года ў рамках захавання памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і арганізацыі ўзаемнага супрацоўніцтва Дзяржаўную ўстанову «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння» наведалі намеснік старшыні камітэта па знешніх сувязях Урада Санкт-Пецярбурга Калганаў В.Г., дырэктар музей

Дзяржаўныя сайты

Кантактная інфармацыя

Адрас:
вул Усіхсвяцкая, 2, 220086, г.Мінск
Тэлефон / факс:
+375 17 389-35-15
Экскурсіі:
+375 17 389-35-05
E-mail:
hp.direction@gmail.com